Home

Jul. 6th, 2009

  • 10:41 PM
гарбузы
буэ... не магу больш чуць як Еўраньюз з выпуска ў выпуск лажаецца з Літвою... напісаў ім ужо даўно, мо яны не зразумелі маю французскую... і, вядома, гэта правал літоўскіх піаршчыкаў, таксама, непрыемна бачыць...

Tags:

зноў яблык

  • Jul. 1st, 2009 at 9:18 PM
Еўка
даўно знаёмы і паважаны чалавек зараз ў асьцы прапанаваў спосаб дурыць інвестараў, прапанаваў ад шчырага сэрца, тлумачачы поўную бяспечнасць і нават чэснасць... яшчэ агіднее, што з гэтага атрымліваюцца грашы... паслаў яго на далёкі йух... цяпер піша на пошту, маўляў, пажартаваў... першы жарт за ўсё знаёмства і такі ўдалы -- не веру.

Tags:

Сумна...

  • Jun. 29th, 2009 at 12:36 AM
гарбузы
Беларусь проста Гандурас, нават у параўнанні з Гандурасам.
http://en.wikipedia.org/wiki/2009_Honduran_political_crisis
гарбузы
прабачце маю французскую, ідыёма russian, прынамсі мне, болей даставіла ейнае азначэнне намба ту, нешта на ўзор рускіх горах і рускай салаты :)

Навінкі

  • Jun. 7th, 2009 at 6:13 PM
гарбузы
Дзіўнае побач, у вікіпедыйных размовах ;)

З.Ы. Пайшоў прачосваць уклад таварыша ў пошуках ісціны.
З.З.Ы. Гэта пяць: "Я задал очень конкретные вопросы мне нужно что бы ничего не удаляли что можно писать учитывайте я экстрасенс вы мне разрушаете энергетику". Дарэчы, першы раз у жыцці мне пагражаюць смерцю ад іншапланетнікаў :)))
З.Ы. Прыйшлося забаніць яго і тут і зрабіць журнал толькі для фрэндаў, каб не спаміў ананімна :)

May. 18th, 2009

  • 9:18 PM
гарбузы
пасля доўгіх пакут з смартфонамі, камунікатарамі і нэтбукамі, нарэшце такі сёння прыдбаў сабе Ташыбачку А215-ю, машынка звер, хатні кампуцер паліць у куточку :) як толькі буду цяпер цягаць за сабою 2,5 кг, а нічога, усё буху трэніроўка :)

Tags:

May. 16th, 2009

  • 12:00 AM
гарбузы
тут некаторыя таварышы думаюць, быццам тая "спаржа", што прадаецца побач з "карэйскай" морквай, водарасцямі і інш., сапраўды спаржа, дык не таварышы -- ні разу не сапраўдная, гэта г.зв. "сухая спаржа" або "соевая спаржа"... чаму такія цэны... а халера яе ведае...

May. 8th, 2009

  • 4:38 PM
гарбузы
Заваляўся малы нямецка-беларускі размоўнік (0,7 MB) ды абыякія беларуска-нямецка-беларускія слоўнічкі (0,9 MB) аўтараства Інстытута славістыкі Йенаўскага універсітэта ім. Ф.Шылера. Мо каму трэба, каб не загінулі ў маёй сметніцы.

May. 1st, 2009

  • 5:19 PM
гарбузы
проста задзяўбло грамадства спажывання, усё робіцца залішне -- хочаш купіць смартфон, трэба ці не трэба купляй і камеру, і хз яшчэ што... таго і крызіс, што грошы на вецер

Tags:

Навінкі

  • Apr. 30th, 2009 at 1:59 PM
гарбузы
У электронным каталогу НББ ажно чацвёра Шэкспіраў, а мо і болей, ды астатніх не знайшоў. Дарэчы, сабраў тут пералік мне вядомых апублікаваных перакладаў У. Шэкспіра на беларускую мову. А Шэкспір сапраўдны красаўчэг, адназначна :)))

незнаёмка N

  • Apr. 8th, 2009 at 8:05 PM
гарбузы
Пісаў ніжэй пра гаспадара кемлівага сабакі -- свайго прадзеда, што быў ён не з нашай вёсцы, дык вось, як сведчаць аналы, трапіў ён да нас даволі акольным шляхам. Вядома, быў ён мясцовым, ці то пятым, ці то шостым сынам, цяпер дакладна ніхто не ведае, і чамусьці бацька абдзяліў яго спадчынай. Якая там была спадчына, што пецярым хапіла, а шостаму не -- гісторыя маўчыць... а, было гэта яшчэ да рэвалюцыі,... наўрадці ён быў Сашкам-дурнем, хутчэй тое, з-за чаго і я ў яго такі вырадзіўся :))) Ну, і падаўся Аляксандр Яфімавіч на заробкі, пабадзяўся тады яшчэ па імперыі, працаваў на Данбасе, хацеў зарабіць на зямлю... але рэвалюцыя ўсіх зраўняла. Вярнуўся на радзіму, а куды ж яшчэ, напэўна, бачыць братоў ён не хацеў і пасяліўся ў вёсцы каля Талачына. У гэтым самым Талачыне ў 1920-я на кірмашы, сустрэў ён незнаёмку N... Пра што думаў, калі кінуўшы хату і гаспадарку пераехаў у нашу вёску, бліжэй да замужняй незнаёмкі N -- гісторыя лыпае вачыма, але я падазраю. Пазней, праз некалькі гадоў, ён ажаніўся з прабабкай, але знаёмства з незнаёмкай N, нягледзячы што з гэтае прычына вёска стаяла на вушах, працягвалася і пасля вайны, пакуль незнаёмка N не перайшла ў лепшы свет.

Tags:

вікіпедыйнае

  • Apr. 2nd, 2009 at 8:01 PM
гарбузы
Выйшла свежая, праўда беднаватая, статыстыка на 1.4, як і казаў ніжэй, лічбы прыемныя... пры павялічэнні колькасці артыкулаў на 50%, артыкульная база павялічылася на 84%. А нам жа, лічачы ад бязгрэшнага зачацця, толькі 2,5 гады... як нас папроць далей, нават не буду ўяўляць :)))

У мяне таксама, выпадкова заўважаны, вікіпедыйны юбілейчык -- 20 тыс. правак.
гарбузы
Прадзед у вёсцы быў прышлым дзіваком, да вайны меў стрэльбу і сабаку, праз стрэльбу (і праз дзедавы конікі) у вайну трапіў у канцлагер. Сабака, як цяпер разумею, спаніель ды вельмі кемлівы, сам хадзіў паляваць, прыносіў качак і клаў на ганку пад кошык. Котка не была спаніелям, але пабачыўшы што гаспадары недаядаюць і сабака апошніх сваіх качак аддае ім, пачала класці пад кошык мышак і пацучкоў. Прабабка баялася кошыка :)))

З.Ы. А яшчэ, за прадзедам, пад хатай жылі вужакі, ён ім на нач нават ежу пакідаў.

Вікіпедыя: 15000

  • Mar. 28th, 2009 at 10:55 AM
гарбузы
Учора ў Беларускай Вікіпедыі (http://be.wikipedia.org/) напісаны 15-тысячны артыкул — юбілейчык невялікі (+50% за год), але прыемны.

10000 было амаль год як — 15.3.2008, з таго часу наша Вікіпедыя вырасла не толькі ў даўжыню, але болей у шырыню :) Так, паводле актуальнай на цяпер статыстыкі, сярэдні артыкул у сакавіку 2008 складаў 860 байтаў, а ўжо на снежань 2008 — 1150 байтаў (+34%). Значная колькасць артыкулаў была перапрацаваная, за гэты ж перыяд, артыкулаў памерам >0,5 Kb паболела з 36% да 49% ад агульнай колькасці, артыкулаў >2 Kb — з 9% да 13%. На сакавік 2009 лічбы мусяць быць яшчэ болей прыемныя воку вікіпедыстаў.

Наогул, памер не мае значэння, хаця заўвагі на гэты конт прымаюцца :)

крос [info]bel_wiki

убачыць...

  • Mar. 22nd, 2009 at 9:05 AM
гарбузы
... асобіну арганізмікус хваравітыкус (троху здіўленую сваёй апухлай пысай) і не памерці :))



З.Ы. Мда, ракурс не вельмі :)
З.З.Ы. Затое, больш ніхто не будзе ўяўляць :))
З.З.З.Ы. Карацей, эфект мяне ўразіў, ціжала жызнь мадэлі :)
З.З.З.З.Ы. А ў панядзелак я на працу не пайду :-Р Упершыню за цаць год :)
З.З.З.З.З.Ы. Аха, для фрэндаў, якія не ў курсе -- напыснік гэта ні разу не нацюцюрник.

рэспект фатографу

  • Mar. 21st, 2009 at 10:19 PM
гарбузы


адсюль, яшчэ шмат цікавага і гідкага, а таксама трафіку

Tags:

Mar. 21st, 2009

  • 7:32 PM
гарбузы
Арганізм прыхварэў, ледзь да кампа дапаўзае, вырашыў паглядзець што па ТБ кажуць... ядроны корань, процьма каналаў, а апроч парнухі няма чаго і паглядзець.

З.Ы. Праўда, мозгу хутка надакучала аднастайнасць сюжэтаў.

Profile

гарбузы
[info]maximlitvin
Максім Л.

Advertisement

Latest Month

July 2009
S M T W T F S
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031